Суд адмяніў пералік галасоў на выбарах прэзідэнта ЗША ў Мічыгане

Акруговы суд Мічыгана спыніў пералік галасоў у штаце пасля прэзідэнцкіх выбараў і спаслаўся на неабгрунтаванасць працэдуры.

56_3.jpg

Суддзя Марк Голдсміт адмяніў уласнае рашэнне, якое дазволіла пачаць пералік 5 снежня. Раней апеляцыйная інстанцыя ўстанавіла, што кандыдат ад Партыі зялёных Джыл Стайн не можа лічыцца пацярпелым бокам, паколькі нават пасля пераліку яна не стане пераможцам з адным адсоткам галасоў.
Довады Стайн аб магчымых парушэннях і ўзломе сістэмы галасавання таксама прызнаныя неістотнымі.
Стайн раней дамаглася пераліку галасоў у штаце Вісконсін, дзе працэдура завершана на 70 адсоткаў. Па папярэдніх дадзеных, пералік дазволіў прысудзіць дэмакрату Хілары Клінтан дадаткова 82 галасы, тады як рэспубліканец Дональд Трамп ўсё яшчэ наперадзе на 22 тысячы галасоў.
9 снежня адбудуцца слуханні з нагоды магчымага пераліку галасоў у Пенсільваніі, дзе Трамп перамог з перавагай у 44 тысячы галасоў. Пералік таксама праводзіцца ў асобных раёнах Невады: калі будзе выяўлена адхіленне больш за адзін працэнт, пералік пачнецца па ўсім штаце.
Трамп атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, атрымаўшы 306 галасоў выбарнікаў. Клінтан набрала толькі 232 галасы выбарнікаў, але ў цэлым па краіне за яе прагаласавалі на 2,5 мільёна больш выбарнікаў. Для змены вынікаў выбараў пералік павінен аддаць Клінтан перамогу ва ўсіх трох штатах, дзе вынік пастаўлены пад сумнеў: Вісконсіне, Мічыгане і Пенсільваніі.
Паводле meduza.io