Супрацоўніцтва Захаду з Расіяй было ілюзіяй — прэм'ер Фінляндыі

Аляксандр Стуб мяркуе, што Захаду трэба было перагледзець свае адносіны з Расіяй яшчэ ў часы вайны ў Паўднёвай Асеціі. "У нас 1 300 кіламетраў агульнай мяжы. Расія з'яўляецца для нас адным з асноўных гандлёвых партнёраў разам з Германіяй і Швецыяй. Але нашы прынцыпы не прадаюцца. Мы выбралі каманду ў 1995 годзе — Еўрасаюз", — падкрэсліў фінскі палітык.



98366.jpg

На працягу апошніх 23 гадоў Еўрасаюз гаварыў з Расіяй "ласкава" і спрабаваў наладзіць супрацоўніцтва. Але гэта была памылка.

Пра гэта ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine сказаў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб. Паводле яго слоў, ЕС меў ілюзію, што Крэмль можна інтэграваць з Захадам.

"Мы на Захадзе забыліся, што расіяне не схільныя прымаць правілы. Яны хочуць іх навязваць самі. Мы захацелі даць ім заходнюю мадэль, але гэта не спрацавала. Зараз Захаду трэба гэта прызнаць і перагледзець сваё стаўленне да Расіі", - сказаў Стуб.

Ён дадаў, што пазбавіцца ад ілюзіі аб супрацоўніцтве з Расіяй трэба было яшчэ ў 2008 годзе падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі, калі расійская армія ўварвалася на тэрыторыю Грузіі. Фінскі прэм'ер дадаў, што не трэба быць ваенным экспертам, каб зразумець відавочнасць прысутнасці расійскіх салдат на Усходзе Украіны сёння.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі дадаў, што яго краіна падтрымлівае жорсткія санкцыі супраць Расіі і гатовая ахвяраваць эканамічным супрацоўніцтвам з ёй.

"У нас 1 300 кіламетраў агульнай мяжы. Расія з'яўляецца для нас адным з асноўных гандлёвых партнёраў разам з Германіяй і Швецыяй. Але нашы прынцыпы не прадаюцца. Мы выбралі каманду ў 1995 годзе — Еўрасаюз", — сказаў ён.

Нагадаем, што ЕС пакінуў у сіле санкцыі супраць Расеі, магчымасць адмены нават не абмяркоўвалася.


ZN.UA