Такаеў застанецца прэзідэнтам Казахстана
Касым-Жамарт Такаеў перамагае на выбарах у Казахстане. Паводле папярэдніх дадзеных, дзеючы прэзідэнт набірае больш за 70% галасоў. У бліжэйшага канкурэнта — 16%.
Цэнтрвыбаркам Казахстана абвясціў папярэднія вынікі выбараў прэзідэнта краіны. Паводле дадзеных, дзейны кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў набірае 70,76% галасоў, паведамляе ТАСС у панядзелак, 10 чэрвеня.
"Такаеў Касым-Жамарт Кемелевіч — 6 504 054 галасы або 70,76% галасоў выбаршчыкаў", — сказаў намеснік старшыні ЦВК Канстанцін Пятроў.
Ён адзначыў, што гэтыя дадзеныя прадстаўленыя тэрытарыяльнымі камісіямі абласцей і гарадоў Шымкент, Алматы і Нур-Султан.
Паводле папярэдніх вынікаў, грамадскі дзеяч і журналіст Аміржан Касанаў набірае 1 472 733 галасы або 16,02% галасоў выбаршчыкаў, дэпутат Мажыліса (ніжняй палаты парламента) Данія Еспаева — 478 153 галасы або 5,2%, старшыня праўлення “Нацыянальнага аграрнага навукова-адукацыйнага цэнтра” Талеутай Рахімбек — 294 271 голас або 3,2%, старшыня тэрытарыяльнага аб'яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласці Амангельды Таспіхаў — 190 304 галасы або 2,07%, дэпутат Мажыліса Жамбыл Ахметбекаў — 167 249 галасоў ці 1,82%, грамадскі дзеяч і пісьменнік Садыбек Тугел — 84 348 галасоў ці 0,92%.
Нагадаем, у сакавіку Нурсултан Назарбаеў, які ўзначальваў краіну амаль 30 гадоў, склаў паўнамоцтвы.
Выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы стаў Касым-Жамарт Такаеў, які да гэтага быў старшынёй верхняй палаты парламента. Праз тры тыдні пасля ўступлення на пасаду ён прызначыў пазачарговыя выбары.
Паводле korrespondent.net