Татарстан. Татарскай мове — статус адзінай дзяржаўнай!

Татарская актывістка Люцыя Карымава на старонцы Change.org запусціла петыцыю з шэрагам патрабаванняў да ўлады, у тым ліку замяніць у Канстытуцыі РФ дзяржаўную рускую мову на татарскую.

ce992616_1f4c_421c_8304_8d922635ad48_w1023_r1_s.jpg

Петыцыя стала рэакцыяй на шэраг абмежавальных захадаў у Расіі ў дачыненні да моваў нярускіх народаў, у тым ліку на ініцыятыву Пуціна аб «дзяржаўнай рускай мове як мове дзяржаваўтвальнага народа». 

Актывістка ў якасці рэакцыі прапануе вызначыць легальны парадак пераходу на працягу 20 гадоў з дзяржаўнай рускай на дзяржаўную татарскую мову на ўсёй тэрыторыі Расіі. 

Аўтарка тэксту таксама прыводзіць гістарычнае абгрунтаванне неабходнасці моўнай рэформы і нагадвае, што татары разам з іншымі цюркскімі народамі з’яўляліся заснавальнікамі Залатой Арды, у якой, паводле яе меркавання, Масковія больш за сто гадоў была толькі невялікі часткай. Пры гэтым Карымава гатовая прызнаць за этнічнымі рускімі іх права на мову і абяцае дазволіць навучэнцам школ добраахвотна вывучаць рускую мову і літаратуру два ўрокі на тыдзень «па заяве бацькоў». 

Відавочна, што петыцыя мае хутчэй іранічны характар, аднак у нацыянальных аўтаноміях яе разглядаюць як няхай гратэскную, але хоць нейкую форму пратэсту супраць новай рэдакцыі Канстытуцыі Расіі.

Паводле расійскай прэсы