Трамп абвінавачвае Маскву ў дапамозе Паўночнай Карэі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр, што Расія дапамагае Паўночнай Карэі абыходзіць накладзеныя на яе санкцыі.

trump_8.jpg

«Расія нам зусім не дапамагае ў Паўночнай Карэі», — сказаў Трамп ў інтэрв'ю ў Авальнай кабінеце Белага дома.
«Тое, у чым нам дапамагае Кітай, Расія падрывае. Іншымі словамі, Расія перакрэслівае тое, што робіць Кітай», — сказаў прэзідэнт.
Адначасова дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан абвінаваціў Расію ў тым, што яна не цалкам выконвае рэжым санкцый, накладзеных ААН на Паўночную Карэю, «што, можа быць, перашкаджае ажыццяўленню некаторых мер».
У асноўным, сказаў Тылерсан, гаворка ідзе пра пастаўкі паліва, але, можа быць, і ў іншых пытаннях. Падрабязнасцяў ён не паведаміў.
Тылерсан размаўляў з журналістамі на борце самалёта, вяртаючыся з Ванкувера, дзе прайшла міжнародная сустрэча міністраў замежных спраў 20 краін, прысвечаная Паўночнай Карэі.
Ён дадаў, што пэўны, што ціск, які аказваецца на Пхеньян, вымусіць КНДР вярнуцца да стала перамоваў па пытанні аб ядзернай праграме і распрацоўцы ракет.
«У нас дастаткова доказаў таго, што санкцыі ўжо адчуваюцца ў Паўночнай Карэі хваравіта», — сказаў журналістам Тылерсан.
Кітай і Расія не былі запрошаныя на ванкуверскую сустрэчу міністраў замежных спраў 20 краін. Але Тылерсан падкрэсліў канструктыўную ролю Кітая ў тым, што тычыцца Севрной Карэі.
«Расія — гэта, у нейкім сэнсе, асобнае пытанне, — сказаў ён, — але Кітай аказвае сур'ёзны ціск на Паўночную Карэю».
На пытанне аб тым, ці не пацерпяць ад санкцый простыя жыхары Паўночнай Карэі, Тылерсан адказаў: «Гэта выбар рэжыму. Рэжым сам вырашае, як размяркоўваць даступныя ёй рэсурсы. Мы не адказваем за тое, што ён [лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын] вырашыў прымусіць пакутаваць свой уласны народ».
Гаворачы аб Кім Чэн Ыне, Тылерсан дадаў: «Ён ведае, як да мяне датэлефанавацца, калі ён хоча пачаць з намі размаўляць. Але ён павінен сам гэта зрабіць. Мы за ім ганяцца не будзем».
Паводле BBC