TripAdvisor перастане прадаваць квіткі ў паркі c дэльфінамі і кітамі
Новыя правілы не закрануць запаведнікі.
Прыкладанне для турыстаў паведамляе, што да канца 2019 года спыніць продаж квіткоў у паркі, якія эксплуатуюць кітоў, дэльфінаў і марскіх свінняў.
«Кіты і дэльфіны не квітнеюць у няволі. Мы спадзяемся ўбачыць будучыню, у якой яны будуць жыць так, як павінны — свабодна ў дзікай прыродзе», — заявілі ў кампаніі.
TripAdvisor заклікае ўладальнікаў паркаў водных забаў распрацаваць альтэрнатыўныя мадэлі ўтрымання жывёл.
У кампаніі нагадалі таксама, што не прадаюць квіткі ў месцы, дзе турысты кантактуюць з жывёламі.
Паводле naviny.by