У Гомель без візы: якія змены плануюцца для замежных турыстаў
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі працуе над адпаведным праектам і плануе пашырыць бязвізавы рэжым на рэгіянальныя аэрапорты, піша Белсат.
Паводле намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога працы над праектам знаходзяцца на фінальным этапе.
Ведамства спадзяецца павялічыць паток турыстаў у некалькі разоў.
Цяпер Гомельская вобласць – аўтсайдар сярод усіх беларускіх рэгіёнаў па колькасці турыстаў. Летась Гомельшчыну наведала 4777 турыстаў. Гэта амаль у 20 разоў менш, чымся ў Гарадзенскай або Берасцейскай вобласцях.
У студзені–ліпені 2019 года ў межах бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехала каля 174 000 чалавек.