Расія, Літва і Польшча — лідары па арганізаваным турызме ў Беларусь
Паток арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў у Рэспубліку Беларусь за 2018 год склаў 365,5 тыс. чалавек з 122 краін свету.
![tourism_3.jpg tourism_3.jpg](/img/v1/images/tourism_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у рэспубліцы складае 5 дзён. Пра гэта паведамляе Белстат у статыстычным аглядзе, прысвечаным Сусветнаму дню турызма, які адзначаецца 27 верасня.
У 2018 годзе цікавасць да арганізаваных турыстычных паездак у межах краіны праявілі звыш 1 мільёна грамадзян Беларусі, што на 3 адсоткі больш, чым у 2017 годзе. Пры гэтым найбольшую колькасць складалі аднадзённыя турыстычныя паездкі (экскурсіі), якія займалі больш за 90 адсоткаў ад агульнай колькасці арганізаваных турыстычных паездак грамадзян Беларусі ў межах краіны.
У мінулым годзе паслугамі гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння скарысталася 2007,3 тыс. чалавек. Сярод пражываючых грамадзяне Рэспублікі Беларусь склалі 970,2 тыс. чалавек (48% ад агульнай колькасці), грамадзяне з іншых дзяржаў — 1037,1 тыс. чалавек (52%), у тым ліку з краін СНД — 709,2 тыс. чалавек (35%).
Міжнародную катэгорыю класіфікацыі па зорках маюць 54 гасцініцы і гатэльныя комплексы Беларусі.
Краіны-лідары па колькасці турыстаў і экскурсантаў, якія арганізавана наведалі Рэспубліку Беларусь
![tourism_2_1.png tourism_2_1.png](/img/v1/images/tourism_2_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З мэтай наведаць Рэспубліку Беларусь пераадолелі больш за 8 тыс. кіламетраў прадстаўнікі такіх краін, як:
![tourism_3_1.png tourism_3_1.png](/img/v1/images/tourism_3_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле thinktanks.by