БДІПЧ АБСЕ накіруе назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусі

БДІПЧ АБСЕ (Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе) рыхтуецца накіраваць у Беларусь місію па назіранні за выбарамі ў парламент, гаворыцца на сайце арганізацыі.

9b76b7b8e759836f9861386644aa9819.jpg


«Пасля афіцыйнага запрашэння назіраць за будучымі датэрміновымі парламенцкімі выбарамі, запланаванымі на 17 лістапада 2019 года, і на аснове заключэнняў ацэначнай місіі, у адпаведнасці са сваім мандатам БДІПЧ рыхтуецца да правядзення назірання за выбарамі», — сказана ў паведамленні арганізацыі.

У сувязі з гэтым цяпер БДІПЧ вядзе набор экспертаў, якія ўвойдуць у склад назіральнай місіі. У прыватнасці, арганізацыя шукае кандыдатаў на пасаду кіраўніка місіі, яго намесніка, аналітыка, палітолага, медыя-аналітыка, каардынатара доўгатэрміновых назіральнікаў.

Паводле інфармацыі БДІПЧ, апошні тэрмін прыёму заявак ад кандыдатаў — 2 кастрычніка. Таксама адзначаецца, што яны павінны быць гатовыя адправіцца ў Беларусь для назірання з 13 кастрычніка.

Як паведамлялася, ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ пасля правядзення місіі ў Беларусі ў канцы жніўня рэкамендавала правесці назіранне за маючымі адбыцца выбарамі ў беларускі парламент і папрасіла дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ накіраваць 30 доўгатэрміновых назіральнікаў, а таксама 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада. Датэрміновае галасаванне пройдзе 12-16 лістапада.

Interfax.by