«Трубу Медведчука» могуць запоўніць «бяспошлінным» дызелем з Беларусі

Нафтапрадуктаправод «ПрыкарпатЗападтранс», які звязваюць з Віктарам Медведчуком, не працуе амаль два месяцы, аднак ужо ў бліжэйшы час прапампоўка дызеля па трубе можа аднавіцца, але ўжо не з Расіі, а з «бяспошліннай» Беларусі.

thumbnail_tw_20190426120142_4680.jpg


Пасля ўвядзення ва Украіне пошлін на нафтапрадукты з Расіі чальцы прэзідэнцкай каманды не хавалі, што асноўная мэта — знізіць маржу асобных кампаній, якія звязваюць з кумам Пуціна. Гаворка ідзе аб кампаніі «ПрыкарпатЗападтранс», якую СМІ называюць «трубой Медведчука». У пачатку жніўня прадпрыемства сапраўды спыніла сваю працу, але ці доўга гэта будзе працягвацца?

У Медведчука ў пачатку года было некалькі сустрэч з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля гэтага з’явілася навіна, што беларускі бізнэсмэн Мікалай Верабей купіў 51% «ПрыкарпатЗападтранс» (астатнія застаюцца ў старых акцыянераў) і плануе загрузіць трубу «бяспошлінным» рэсурсам з Мазырскага НПЗ. Гэты працэс ужо стартаваў.

Як стала вядома ЭП, нядаўна труба запусцілася ў тэставым рэжыме. «Пробны» рэсурс паставіла «дачка» «Беларускай нафтавай кампаніі» — «БНК Україна», а ва Украіне ўсё 8500 тон гаручага без дадатковых пошлін выкупіла кампанія ОККО Віталя Антонава.

Па дадзеных ЭП, у бліжэйшы час трубаправод «Медведчука-Вераб’я» можа пачаць працаваць з новай сілай і ОККО ў гэтым працэсе бачыць сябе ў ролі эксклюзіўнага атрымальніка гаручага з украінскага боку, хаця да гэтага паслугамі «ПрыкарпатЗападтранс» карысталіся дзясяткі кампаній.

970_250920191458.jpg


У ОККО пацвердзілі інфармацыю аб супрацоўніцтве і закантрактаваным паліве, адмовіўшыся пры гэтым асвятліць дэталі кантракту. Інфармацыю аб эксклюзіўнасці кантракту ў кампаніі назвалі перабольшанай. «Эксклюзіўныя кантракты на такім канкурэнтным рынку, як наш, не практыкуюцца», — заявілі ў ОККО.

Нагадаем, што 1 жніўня пастаўкі расійскага дызеля ва Украіну па нафтапрадуктаправодзе «ПрыкарпатЗападтранс» спыніліся з-за спецпошліны, якой зараз абкладаецца дызельнае паліва з Расіі, што пастаўляецца па трубаправодзе.

«ПрыкарпатЗападтранс» эксплуатуе ўчастак нафтапрадуктаправоду «Самара-Заходні накірунак» працягласцю каля 1100 км, прызначаны для прапампоўвання дызельнага паліва з Расіі і Беларусі як для ўнутраных патрэб Украіны, так і для транзіту ў Еўропу. Праектная магутнасць магістралі — за 3,5 млн тон у год. Уладальнікамі кампаніі з’яўляюцца беларускі бізнесовец Мікалай Верабей і грамадзянін Германіі Анатоль Шэфер. Апошні з’яўляецца дырэктарам яшчэ адной швейцарскай кампаніі — ITC (Industry Trading Company) SA. Шэфера звязваюць з асяроддзем Віктара Медведчука.

У ITP ёсць дзесяцігадовы кантракт на пастаўку дызеля ад «Раснафты» на суму да $50 млрд. Пры гэтым пагадненне не прадугледжвае паставак паліва ва Украіну ад кагосьці іншага, акрамя як ад расійскай дзяржкампаніі Ігара Сечына. Апошні — даўні сябар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, кума згаданага Медведчука.

Паводле biz.liga.net і «Эканамічнай праўды»