У XVIII стагоддзі Мінск быў больш свабодны, чым цяпер

«У XVIII стагоддзі Менск быў больш свабодны, чым цяпер». У Мінску прэзентавалі новы экскурсійны маршрут, прысвечаны жыццю цяперашняй беларускай сталіцы ў XVIII стагоддзі.

eks_minsk.jpg

Кажа яго аўтар Цімафей Акудовіч:
– Поўнае самакіраванне. Жыхары самі сабе будавалі, самі масцілі дарогі, самі рашалі, што і як будзе ў горадзе. Гэта быў вельмі тонкі, але ўсё такі, поўны дэмакратыі, момант самастойнага развіцця горада, які скончыўся ў канцы XVIII стагоддзя, пасля чаго пачаў расці Менск, вось наш, такі сур’ёзны Менск, з вуліцамі,сур’ёзнымі законамі, правіламі, бардзюрамі і шматлікімі слупкамі. Мне падаецца, што вельмі важна памятаць пра тую эпоху, якая была раней у XVIII стагоддзі, калі Менск быў крыху больш свабодным, чым, напэўна, ён ёсць цяпер.

Для Вялікага Княства Літоўскага васямнаццатае стагоддзе стала самым мірным часам за ўсю гісторыю яго існавання. Пасля заканчэння Паўночнай вайны і практычна да вайны з Напалеонам на тэрыторыі ВКЛ не вялося маштабных баявых дзеянняў.
Паводле Радыё Рацыя