У Мінску з'явяцца новыя муралы ад балканскіх мастакоў
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Малюнак на будынку на вуліцы Прытыцкага, 150 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Працу над новымі мураламі распачалі балканскія мастакі пад псеўданімамі Artez і Lonac. Задумкі вулічных тварцоў прысвечаныя Беларусі, а дакладней — яе будучыні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў арт-менеджар Алег Ларычаў:
«Новы праект сапраўды распачаты. Малюнкі з'явяцца на дамах нумар 135, 136 і 150 на вуліцы Прытыцкага. Тэмы малюнкаў прысвечаны руху Беларусі ў будучыню з аглядкай на мінулае і традыцыі. Што маецца на ўвазе? Мінчукі будуць здольныя пабачыць адказ на гэтае пытанне ужо зусім хутка».