Турцыя перахоплівае лаўры міратворца ў Беларусі
Турцыя гатовая адыграць сваю ролю ў дээскалацыі адносін Расіі і Украіны: прэзідэнт Рэджэп Эрдаган запрасіў прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага ў сваю краіну, каб «уладзіць рознагалоссі».
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік турэцкага прэзідэнта Ібрагім Калын, паведамляе АФН.
Выступ Калына прагучаў на анлайн-вебінары пад назвай «Напружанасць паміж Расіяй і Украінай: што пастаўлена на карту для Еўропы і NATO?», арганізаваным Фондам Circle.
«Турцыя гатовая выступіць у любой ролі для зніжэння напружанасці паміж Расіяй і Украінай», — сказаў Калын.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Эрдаган размаўляў як з Уладзімірам Пуціным, так і з Уладзімірам Зяленскім.
«На самой справе, ён нават запрасіў іх абодвух прыехаць у Турцыю, калі яны хочуць сустрэцца і разабрацца ў сваіх праблемах і рознагалоссях», — паведаміў прадстаўнік прэзідэнта Турцыі.
Ён таксама ўдакладніў, што Эрдаган «у бліжэйшыя некалькі тыдняў адправіцца на Украіну для перамоваў з Зяленскім».
Калын дадаў, што «Турцыя гатовая адыграць любую ролю, каб знізіць напружанасць у адносінах паміж Расіяй і Украінай».
«І мы робім гэта як Турцыя, як дружалюбная краіна як Расіі, так і Украіне, але таксама і як хаўруснік у NATO», — адзначыў Калын.
Нагадаем, прадстаўнікі Кіева катэгарычна адмовіліся вярнуцца ў Мінск да перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.