У Кіеве прайшоў Марш роўнасці «Кіеў Прайд-2016» (фота)

У Кіеве прайшоў Марш роўнасці. Па розных ацэнках, у ім узялі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек.

m3.jpeg




Каля паўтысячы ўдзельнікаў пачалі шэсце ў калонах ад галоўнага корпуса ўніверсітэта імёны Тараса Шаўчэнкі.

 

Людзі скандавалі: «Правы чалавека — перш за ўсё!», «Бяспека чалавека — развіццё краіны», «Правы ЛГБТ — правы чалавека!».

 

На месца збору ўдзельнікаў Марша пускалі праз металашукальнікі пасля дагляду асабістых рэчаў супрацоўнікамі паліцыі. Перыметр парку імя Тараса Шаўчэнкі быў акружаны байцамі Нацыянальнай гвардыі. Увогуле на забеспячэнні бяспекі ўдзельнікаў Маршу было задзейнічана каля 6 тысяч праваахоўнікаў.

 

Да пачатку Марша паліцыя затрымала аднаго чалавека і вывела яго за перыметр. Дакладнай інфармацыі пра прычыну затрымання пакуль няма.

 

На Маршы прысутнічала кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хатыя Деканаідзэ. Таксама прыйшлі прадстаўнікі розных пасольстваў, у прыватнасці, пасольстваў Швецыі і Канады.

 

Удзельнікі дайшлі да станцыі метро Льва Талстога каля 10:45. Тут для ўдзельнікаў арганізавалі аўтобусы, якія адвязуць іх дадому, каб забяспечыць бяспеку. Станцыя метро не працуе на выхад з 08:00 да 12:00.

 

Каля кінатэатра Кіеў за агароджай сабраліся некалькі дзясяткаў праціўнікаў Марша роўнасці, сярод іх ёсць і маладыя хлопцы спартыўнай знешнасці.

 

Паводле паліцыі, на Маршы роўнасці затрымалі каля 50-ці агрэсіўна настроеных людзей. Адзначаецца, што затрыманыя не рэагавалі на заўвагі праваахоўнікаў. Паліцыя ўсталюе іх асобы, возьме паказанні і дасць прававую ацэнку іх дзеянням.

 

Амбасадары 13 краін заклікалі ўкраінскую ўладу, паліцыю і грамадзян падтрымаць права ЛГБТ-супольнасці на правядзенне Марша роўнасці.

 

Паводле даследавання, Украіна ўваходзіць у дзясятку самых неталерантных да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці краін Еўропы.

 

Паводле УНІАН, News.liga.net

 Фота: Twitter Hromadske.UA; Twitter Tom Burridge; Twitter Roman Kravets; REUTERS; liga.net.