У Літве выбіраюць прэзідэнта
Упершыню ў гісторыі краіны датэрміновае галасаванне адбываецца на працягу пяці дзён.
Сёння ў Літве пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта і двух рэферэндумах, якія адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю. За галоўную пасаду ў краіне змагаецца таксама паляк з Віленшчыны.
Упершыню ў гісторыі краіны датэрміновае галасаванне адбываецца на працягу пяці дзён і скончыцца толькі ў пятніцу.
Літоўцы выбіраюць новага прэзідэнта дзяржавы, а таксама ўдзельнічаць у рэферэндумах аб падвойным грамадзянстве й скарачэнні колькасці дэпутатаў Сэйма з цяперашніх 141 да 121.
З серады па пятніцу грамадзяне Літвы змогуць галасаваць таксама па пошце. Упершыню падчас гэтых выбараў бюлетэні маюць розныя колеры, а дзякуючы адмысловай накладцы з са шрыфтам Брайля, прагаласаваць змогуць таксама невідушчыя асобы.
На пасаду прэзідэнта Летувы балатуюцца дзевяць кандыдатаў, у тым ліку Вальдэмар Тамашэўскі ад „Выбарчай акцыі палякаў Літвы- Звязу хрысціянскіх сем’яў”.
Тым не менш, паводле апошніх апытаняў грамадскай думкі, найбольшы шанец на перамогу маюць эканаміст Гітанас Наўседа, кансерватар Інгрыда Шыманіце й цяперашні прэм'ер-міністар Саўлюс Сквярняліс.
Нагадаем, прэзідэнт Літы Даля Грыбаўскайтэ, якая займае галоўную пасаду ў дзяржаве ўжо другі тэрмін, у адпаведнасці дзеючым заканадаўствам не можа трэці раз балятавацца на выбарах.
radyjo.net