У Казахстане ўпершыню жанчына стала кандыдатам у прэзідэнты
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Казахстана зарэгістравала Данію Еспаеву кандыдатам у прэзідэнты на пазачарговых выбарах, якія адбудуцца 9 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Tengrinews.kz.
Данію Еспаеву зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычнай партыі «Ак Жол». Яна прадставіла ўсе неабходныя для гэтага дакументы (у яе падтрымку сабралі больш 144 тысяч подпісаў ва ўсіх рэгіёнах краіны, з іх дакладнымі назвалі больш як 139 тысяч).
Як паведамляе «РІА Навіны», Еспаева стала першай у гісторыі жанчынай, якую зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Казахстана.
Выбары прэзідэнта былі прызначаныя на 9 чэрвеня пасля датэрміновай адстаўкі кіраваўшага амаль 30 гадоў краінай Нурсултана Назарбаева і пераходу прэзідэнцкіх паўнамоцтваў спікеру сената Касым-Жомарту Такаеву. Ніводныя выбары ў гісторыі незалежнага Казахстана заходнія назіральнікі не прызнавалі адпаведнымі міжнародным стандартам.
tut.by