У Празе арганізуюць прадстаўніцтва беларускай апазіцыі

«Беларуская апазіцыя карыстаецца і будзе карыстацца безумоўнай падтрымкай Чэхіі», — сказаў міністр замежных спраў рэспублікі Якуб Кулганек.

photo_2021_06_28_20_57_10.jpg

Сёння на сустрэчы чэшскага ўрада з прэзідэнтам краіны Мілашам Земанам была дасягнутая дамоўленасць пачаць арганізацыю прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў Празе — па прыкладзе Вільні.
«Беларуская апазіцыя карыстаецца і будзе карыстацца безумоўнай падтрымкай Чэхіі», — сказаў міністр замежных спраў рэспублікі Якуб Кулганек.
У пачатку чэрвеня Чэхію наведвала Святлана Ціханоўская. Яе пазначалі як беларускага лідара, а Мілаш Земан выказваў жаданне бачыць яе наступным прэзідэнтам Беларусі.