У Расіі на пасяджэнне па справе ўкраінца Грыба не пусцілі консулаў
У расійскім Краснадары праходзіць пасяджэнне па меры стрымання ў дачыненні да затрыманага ў Расіі ўкраінца Паўла Грыба. Яго маці і консулаў не пусцілі ў залу суда.
Пра гэта ў Facebook паведаміў бацька палітвязня Ігар Грыб.
«Аб расійскай "Фемідзе". У гэтыя хвіліны ў Краснадары праходзіць судовае пасяджэнне па меры стрымання ўтрымання Паўла. На пасяджэнне прыехала маці Паўла ў суправаджэнні ўкраінскіх консулаў. Непасрэдна ў зале суда следчы запатрабаваў, каб консулы пакінулі судовае пасяджэнне, інакш яны зробяць яго закрытым. Жонка і консулы чакаюць судовае рашэнне пад дзвярыма», — напісаў Ігар Грыб.
28 жніўня ўкраінскі афіцэр Ігар Грыб заявіў пра выкраданне сына спецслужбамі РФ у Беларусі. Паводле яго слоў, супрацоўнікі ФСБ выманілі Паўла ў Гомель, пад выглядам сустрэчы з дзяўчынай і правялі затрыманне.
Затым у МЗС Украіны пацвердзілі, што сын ўкраінскага ваеннага Павел Грыб знаходзіцца ва ўпраўленні ФСБ Расіі ў Краснадары.
15 снежня суд горада Краснадар пакінуў Паўла Грыба пад вартай да 4 сакавіка 2018 года.
Украіна да гэтага часу не атрымала адказ ад Беларусі адносна абставінаў затрымання Грыба.
Паводле hromadske.ua