Відэа дня: як рэагаваць на ператрус
У Расіі ператрусы ў прыхільнікаў Навальнага.

У Расіі сілавікі ўвесь дзень ходзяць па дамах розных людзей і ладзяць там ператрусы, звязаныя з крымінальнай справай аб парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў на акцыі за Аляксея Навальнага 23 студзеня.
З ператрусам прыйшлі і да кіраўніка «Альянсу лекараў» Анастасіі Васільевай, якую журналісты адносяць да ліку прыхільнікаў Навальнага. Гэта відэа дня: пакуль дзяўчыне зачытвалі ўмовы ператрусу, яна гуляла на фартэпіяна.