У Харкаве сутыкненні, пяцёра параненыя і двое забітыя
Позна ўвечары ў пятніцу ў Харкаве адбыліся сутыкненні каля будынку ўсеўкраінскага таварыства „Просвіта“ імя Тараса Шаўчэнкі.

Як паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН са спасылкай на відавочцаў падзей, некалькі дзясяткаў маладзёнаў спартовага выгляду з георгіеўскімі стужкамі напалі на людзей каля будынку, а потым пайшлі на штурм. Міліцыі ў той час каля будынку не было.
Некалькіх параненых забрала хуткая дапамога. "Украінская праўда" паведамляе таксама пра двух забітых.
Паводле www.svaboda.org, www.pravda.com.ua