У МЗС РФ лічаць, што барацьба з тэрарызмам не адпавядае Жэнеўскім дамоўленасцям
У Міністэрстве замежных спраў Расіі ў чарговы раз запатрабавалі не праводзіць сілавую аперацыю супраць тэрарыстаў, якія захапілі адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах Данбаса. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС РФ, апублікаванай на сайце ведамства.
Расійскія дыпламаты «вельмі занепакоеныя» «паведамленнямі СМІ» аб планах Кіева ажыццявіць аперацыю супраць узброеных тэрарыстаў у Славянску і іншых гарадах Данбаса. У прыватнасці, МЗС РФ лічыць, што ўкраінскай ўладзе не варта змагацца з выкраданнямі і забойствамі тэрарыстамі мірнага насельніцтва, паколькі гэта будзе парушэннем Жэнеўскіх пагадненняў.
Таксама ў Расіі прагназуюць для Украіны «катастрафічныя наступствы» пасля барацьбы з тэрарызмам.
«Заклікаем Кіеў, а таксама ЗША і ЕС, якія спрыяюць яму і падпісалі Жэнеўскія дамовы, не здзяйсняць злачынных памылак, цвяроза ацаніць ўвесь цяжар магчымых наступстваў за выкарыстанне сілы супраць украінскага народа», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней расійскія дыпламаты таксама са спасылкай на невядомыя СМІ пераймаліся будаўніцтвам у Украіне «канцлагераў для жыхароў Паўднёвага Усходу».