У Славянску пачалася поўнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя
Сёння каля 4.30 у Славянску пачалася поўнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя. Паводле неафіцыйных дадзеных, украінскія вайскоўцы ўжо адбілі ў баявікоў тэлевежу на гары Карачун і ўзялі пад кантроль больўю частку горада.
Сёння каля 4.30 у Славянску пачалася поўнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя. Паводле неафіцыйных дадзеных, украінскія вайскоўцы ўжо адбілі ў баявікоў тэлевежу на гары Карачун і ўзялі пад кантроль больўю частку горада.
Раніцай у Славянску сепаратысты збілі верталёт Мі-24, які належаць украінскім сілавікам. Пра гэта піша кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
«У ходзе аперацыі двума стрэламі з ПЗРК тэрарыстамі збіты верталёт Мі-24 ўкраінскіх сілавікоў (другі верталёт, які працаваў у пары, сышоў )», — паведаміў Тымчук .
Пра стан здароўя членаў экіпажа збітага верталёта пакуль нічога невядома. У той жа час выданні, якія падтрымліваюць сепаратыстаў, паведамляюць, што пілот верталёта узяты ў палон тэрарыстамі.
Расійскі журналіст Аляксандр Коц апублікаваў фота параненага пілота і паведаміў, што яго нібыта забрала «хуткая дапамога». Аб іншых пацярпелых і параненых пакуль інфармацыі няма.
Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны Супраціў» , у раёнах Славянска, якія застаюцца пад кантролем тэрарыстаў, апошнія праводзяць тэрміновую «экспрапрыяцыю» асабістага аўтатранспарту жыхароў горада. Ёсць падазрэнні, што тэрарысты паспрабуюць вырвацца на ім з блакаванага горада.
«Таксама сярод прыцягнутага сепаратыстамі да тэрарыстычнай дзейнасці дробнага крыміналу ў Славянску назіраюцца панічныя настроі. Бандыты , якія «працуюць» за грошы, не згодныя ісці на рызыку і супрацьстаяць сілавікам за «вялікія ідэі» Масквы», — паведамляе Тымчук.
Учора Тымчук паведаміў, што 2 мая прарасійскія тэрарысты маюць намер здзейсніць чарговую правакацыю з верагоднай гібеллю людзей у Славянску. Паводле яго слоў, дыверсію па ўказанні кіраўніцтва ГРУ ГШ ВС РФ плануецца ажыццявіць пад выглядам баевікоў «Правага сектара». Акцыя будзе прымеркавана прыезду ва Украіну высокапастаўленага прадстаўніка РФ, які прыбудзе нібыта з мэтай вядзення перамоваў аб вызвалення прадстаўнікоў АБСЕ, захопленых тэрарыстамі.
Тымчук удакладніў, што падрыхтоўку да правакацыі ў Маскве пачалі 1 траўня, распаўсюдзіўшы заяву Міністэрства замежных спраў Расіі «Адносна планаў Кіева правесці сілавую аперацыю на Паўднёвым Усходзе Украіны».
Паводле Лігабізнэсінформ