Авакаў: тэрарысты ў Славянску прыкрываюцца мірным насельніцтвам

«Тэрарысты не грэбуюць весці агонь, хаваючыся за мірнымі жыхарамі Славянска, з жылых шматкватэрных дамоў — ведаюць пра загад падраздзяленням АТА не адчыняць агонь у адказ з пагрозай жылых аб’ектаў», — напісаў у сваёй стронцы на Faсebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Ён зараз знаходзіцца ў Славянску, дзе праходзіць антытэрарэстычна аперацыя.



slavyansk.jpg

«Супраць украінскіх спецпадраздзяленняў тэрарысты адкрылі агонь з ужываннем цяжкага ўзбраення. У тым ліку гранатамётаў і ПЗРК. Ёсць загінулы лётчык і параненыя. Ідзе сапраўдны бой з прафесійнымі наймітамі», — паведаміў Авакаў

Паводле яго слоў , аперацыя ідзе па плане. «Прашу жыхароў Славянска і Крамоторска не выходзіць на вуліцы і быць асцярожнымі каля вокнаў. Мы, разам з міністрам абароны і камандуючым Нацгвардыі тут. ЖД перасоўванне ў зоне АТА будзе перакрыта. Рух па дарогах у раёне Славянска абмежаваны да мінімуму. Прашу ўсіх на час АТА ўстрымацца ад паездак», — падкрэсліў ён.

Таксама Авакаў паўтарыў патрабаванні да тэрарыстаў ў Славянску: вызваліць закладнікаў, скласці зброю і вызваліць адміністрацыйныя будынкі, аднавіць нармальнае функцыянаванне гарадской інфраструктуры.

Між тым, па інфармацыі групы «Інфармацыйны супраціў», камандзір расійскіх дыверсантаў Ігар Стралкоў (афіцэр Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ Ігар Гіркін) з групай падначаленых спрабуе вырвацца з Славянска. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Faсebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны супраціў», камандзір расійскіх дыверсантаў «Стралок»з групай падначаленых ідзе на прарыў з Славянска. Мясцовым сепаратыстам паведамлена, што на ўмяшанне Расіі асабліва разлічваць пакуль не варта», — адзначыў эксперт.

Па словах Тымчука, штаб тэрарыстаў у Славянску расфарміроўваецца, але «аналагічная структура арганізуецца ў Горлаўцы. Камандаванне перададзена дыверсанту з пазыўнымі «Абвер».

Акрамя таго, ён адзначыў, што «тэрарысты ў Славянску рыхтуюцца ўсё ж ажыццявіць правакацыю з магчымай гібеллю людзей, аб планаванні якой мы паведамлялі ўчора. Мэта — імітаваць «зверствы» украінскіх сілавікоў (пра «прывязку» да правакацыі нібыта дзеючых у горадзе прадстаўнікоў «Правага сектара», як гэта планавалася ўчора, пакуль інфармацыі няма)».

Тымчук адзначыў, што расійскія журналісты «тэрмінова збіраюцца лідэрамі тэрарыстаў у раёне, які пакуль кантралюецца прарасійскімі сепаратыстамі».

Паводле УНІАН