Украіна. Актывісты паставілі крыжы каля амбасада Расіі ў памяць пра загінулых

Каля будынка амбасады РФ у Кіеве група актывістаў устанавіла памятныя крыжы з імёнамі загінулых падчас абстрэлу Марыупаля 24 студзеня.



1572348.jpg

Як перадае Громадське TV, усяго было пастаўлена 30 драўляных крыжоў, на якіх прымацаваныя шыльды з імёнамі загінулых жыхароў Марыупаля.

1572347.jpg

Нагадаем, 24 студзеня Марыупаль абстралялі, у прыватнасці левы бераг горада, а таксама мікрараён Усходні, як мяркуецца, з "Градаў". Ахвярамі абстрэлу сталі 31 чалавек, яшчэ 108 атрымалі раненні.

Пракуратура кваліфікавала абстрэл Марыупаля як тэракт.

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў усклаў на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адказнасць за гібель мірных жыхароў пры абстрэле Марыупаля.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць абстрэл жылых кварталаў Марыупаля прарасійскімі баявікамі злачынствам супраць чалавецтва.

У "Міністэрстве абароны" ДНР заявілі пра сваю недатычнасць да абстрэлаў Марыупаля. Кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка запэўніў, што аддаў загад абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў на ўсход ад Марыупаля, аднак сам горад штурмаваць не плануецца.

Між тым, паводле дадзеных справаздачы АБСЕ, абстрэл Марыупаля вёўся з тэрыторыі, падкантрольнай ДНР.

korrespondent.net