Украінскага дэпутата, які сарваў расійскі сцяг, катавалі ды ўтапілі

МУС Украіны пацвердзіла, што цела аднаго з двух загінулых, якіх знайшлі ў рацэ ў Данецкай вобласці, належыць дэпутату Горлаўскай гарадской рады ад партыі «Батьківщина» Уладзіміру Рыбаку.



20140422_rybak_t.jpg

Уладзімір Рыбак

Прычына смерці абодвух загінулых — камбінаваная траўма цела з прычыны катаванняў, з наступным утапленнем яшчэ жывых пацярпелых, якія былі без прытомнасці», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Заяву аб выкраданні дэпутата следчы аддзел гарадскога ўпраўлення МУС Украіны ў Горлаўцы (Данецкая вобласць) зарэгістраваў 17 красавіка 2014 года. Паводле сведкі, які падаў заяву, ён ішоў з Рыбаком па праспекце Перамогі ў Горлаўцы, калі да іх пад’ехаў аўтамабіль, з якога выйшлі чацвёра мужчынаў у камуфляжнай форме і ў масках-балаклавах, сілаю пасадзілі дэпутата ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку. З моманту выкрадання мабільны тэлефон дэпутата быў неактыўны. 

Раней у гэты ж дзень Уладзімір Рыбак браў удзел у мітынгу «За адзіную Украіну» перад будынкам Горлаўскай гарадской рады. Пасля дэпутат накіраваўся ў будынак гарадской рады, каб сустрэцца з мэрам. Увайсці яму перашкодзілі прыхільнікі «Данецкай рэспублікі», з якімі ў яго паўстала сварка. Праваахоўнікі знайшлі ў інтэрнэце відэазапіс гэтых падзеяў. Раней Уладзімір Рыбак сарваў з будынку сцяг «Данецкай рэспублікі»