Шахцёры «Краснадонугля» пачалі страйк. Гарнякі штурмуюць офіс кампаніі (відэа)
На пяці шахтах прадпрыемства «Краснадонуголь» ў Луганскай вобласці, які належыць горна-металургічнаму бізнэсу «Метінвест» кампаніі СКМ Рыната Ахметава, пачалася страйк з патрабаваннем павысіць зарплату, паведамляе v-variant.lg.ua
Каля будынка прадпрыемства "Краснадонуголь" сабралася каля 2 тысяч чалавек, якія высунулі патрабаванне: павысіць зарплату да сярэдняй па Данбасе.
Усю ноч шахцёры прастаялі перад закрытым офісам кампаніі. Да іх выходзіў генеральны дырэктар «Краснадонугля» Аляксандр Ангелоўскі, але патрабаванняў не задаволіў, таму страйк будзе працягвацца.
Пры гэтым палітычных патрабаванняў страйкоўцы не высоўваюць.
«У "Краснадонуголь" пачалі страйкаваць. 80% шахцёраў не выходзяць на працу і цяпер штурмуюць "Краснадонуголь", — распавёў Вячаслаў, адзін з супрацоўнікаў шахты.
Як распавядаюць ўдзельнікі страйку, шахцёры вырашылі страйкаваць 22 красавіка на плошчы Маладой гвардыі ў горадзе Краснадон Луганскай вобласці прыкладна ў чатыры гадзіны і не працавалі ўсю ноч.
"Учора ў Краснадон быў мітынг з нагоды рэферэндуму і быў іншы мітынг. А ў нас 22-га — дзень авансу. Мы атрымалі па тысячы грыўняў. Хоць цэны за апошні тыдзень выраслі: бензін падаражэў, хлеб падаражэў. Вось адзін хлопец і кажа: "Давайце патрабаваць павышэння зарплаты". Мы яго і падтрымалі", — распавядае Міхаіл, адзін з шахцёраў "Краснадонугля".
Паводле яго слоў, максімальная зарплата шахцёра на гэтым бюджэтаўтваральных для Краснадона прадпрыемстве складае 6000 грыўняў, у той час як у сярэднім на Данбасе тыя, хто працуюць у забоі, атрымліваюць па 8–10 тысяч.
«Мы ў шахту апускаемся раней, падымаемся пазней, але 6000 грыўняў у нас — столь. Пасля аўтобусы трэцяй, чацвёртай змены не паехалі ў забой. І першая змена таксама не паехала», — распавёў Міхаіл.
«Сітуацыя патрабуе агалоскі, інакш нас заўтра ўсіх звольняць», — перажывае адзін з удзельнікаў забастоўкі.
Па стане на 8 раніцы каля цэнтральнага офіса кампаніі заставаліся страйкаваць каля 500 шахцёраў. Зараз там працягваюць збірацца іншыя супрацоўнікі кампаніі.
Паводле інфармацыі сайта 112.ua, 23 красавіка на плошчы перад аб'яднаннем «Краснадонуголь» сабралася каля 2000 чалавек шахцёраў. «Яны не пайшлі сёння ў шахту! 30 хвілін таму зламалі ўваходныя дзверы, і група людзей увайшла ўнутр! Патрабуюць да сябе кіраўнікоў», — паведаміў відавочца.
У прэс-службе «Краснадонугля» пацвердзілі, што ўваход у будынак прадпрыемства на дадзены момант перакрыты, але адмовіліся каментаваць сам страйк.