Улады Фінляндыі запатрабуюць ад Расіі тлумачэнняў

Расійскі карабель перашкаджаў у працы фінскіх навукоўцаў на Балтыцы.



73f7e450.jpg

Cудна "Aranda"

Улады Фінляндыі запатрабуюць ад Расіі тлумачэнняў з нагоды перашкодаў расійскімі баявымі караблямі працы фінскага навуковага судна ў Балтыйскім моры. Пра гэта паведамляе тэлеканал Yle са спасылкай на міністра абароны Фінляндыі Карла Хаглунда.

Як адзначыў міністр, Фінляндыя павінна высветліць матывы дзеянняў расійскіх вайскоўцаў.

Аб інцыдэнтах з удзелам навукова-даследчага судна «Аранда» (Aranda) у міжнародных водах паведаміў у суботу Цэнтр навакольнага асяроддзя Фінляндыі. Як сцвярджалася, расійскія баявыя караблі перашкаджалі судну, на борце якога знаходзіліся даследчыкі гідраметэаралагічнага інстытута Швецыі, узяць пробы паблізу шведскага вострава Готланд.

Першы інцыдэнт, як заявілі эколагі, адбыўся 2 жніўня, калі расійскія ваенныя маракі двойчы запатрабавалі ад фінскага экіпажа змяніць курс. 2 верасня, па сцвярджэнні Цэнтра аховы навакольнага асяроддзя, да судна некалькі разоў набліжаўся расійскі верталёт, а затым да яго на гранічна блізкую адлегласць падышоў баявы карабель ВМФ Расіі.

Фінскі экіпаж і шведскія даследчыкі палічылі, што дзеянні расійскіх маракоў пагражалі іх бяспецы.

www.radyjo.net