Ва Украіне адмовіліся ад прымусовага размеркавання студэнтаў, акрамя медыкаў
Кабмін Украіны зацвердзіў змены ў пастанову, якая абавязвала студэнтаў, якія навучаліся па дзяржзаказу, адпрацаваць тры гады па накірунку пасля заканчэння ВНУ.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook намеснік міністра адукацыі Іна Соўсун. Адпаведная пастанова №216 апублікавана на ўрадавым партале.
“Цяпер пастанова аб працаўладкаванні распаўсюджваецца ТОЛЬКІ на студэнтаў медыцынскага профілю!”, — напісала Соўсун.
Паводле яе слоў, спачатку ў Мінадукацыі хацелі цалкам адмяніць адпрацоўкі, але затым у Міністэрстве аховы здароўя паскардзіліся, што ў такім выпадку не змогуць забяспечыць лекарамі сельскія бальніцы, таму быў прыняты кампрамісны варыянт.