Парашэнка хоча правесці рэферэндум аб уступленні Украіны ў НАТА
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка анансаваў рэферэндум аб уступленні Украіны ў НАТА, бо гэтае пытанне павінна вырашацца украінскім народам.
![nato.jpg nato.jpg](/img/v1/news/full/nato.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта прэзідэнт заявіў у эфіры французскага тэлеканала iTele.
“Пытанне аб далучэнні Украіны да НАТА з’яўляецца фундаментальным, я арганізую рэферэндум, рашэнне прыме народ”, — працытаваў словы Парашэнка ў Twitter тэлеканал.