Генпракуратура Украіны не знайшла доказаў наўмыснага падпалу Дома прафсаюзаў у Адэсе

Па версіі следства, у адэскім Доме прафсаюзаў людзі 2 траўня 2014 года загінулі ад атручвання чадным газам. Доказаў запланаванага падпалу будынка не выяўлена.



profsojuza_logo1.jpg

Першы намеснік генпракурора Украіны Уладзімір Гузыр заявіў у сераду, 22 красавіка, што ведамства не валодае доказамі наўмыснага падпалу адэскага Дома прафсаюзаў 2 траўня 2014 года. Паводле яго слоў, "гэты пажар стаў вынікам выкарыстання запальных сумесяў ўдзельнікамі масавых беспарадкаў".

Гузыр таксама абверг версію аб атручэнні людзей газамі, у тым ліку хлараформам, сказаўшы, што "смерць людзей наступіла ад атручэння чадным газам, прадуктамі гарэння, ад уздзеяння высокай тэмпературы". Першы намеснік генпракурора удакладніў, што, па дадзеных следства, амаль усе, хто загінуў у Доме прафсаюзаў, знаходзіліся ў раёне лесвіцы, паведамляе Deutsche Welle.

Падчас масавых беспарадкаў 2 траўня 2014 года ў Адэсе загінулі 48 чалавек, 200 былі параненыя. Большасць людзей сталі ахвярамі пажару ў Доме прафсаюзаў. Па словах Гузыра, па справе праходзяць 22 абвінавачаных, 11 з якіх знаходзяцца пад вартай. "Яшчэ 13 удзельнікаў і арганізатараў масавых беспарадкаў абвешчаныя ў вышук", — сказаў Гузыр.

«Гэта магло стаць нашай перамогай, а стала нашай трагедыяй», — такім чынам Марк Гардзіенка, адзін з арганізатараў адэскага Майдану, пракаментаваў падзеі 2 мая. Больш пра пажар у адэскім Доме прафсаюзаў можна прачытаць тут.