Ва Украіне забароняць савецкую і сепаратысцкую сімволіку

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка загадаў у суботу Кабінету міністраў падрыхтаваць законапраект, які ўстанавіў бы абмежаванні і забароны на выкарыстанне ў дзяржаве «сімволікі таталітарных і іншых недэмакратычных рэжымаў».



soviet_symbols.jpg

Пад забарону таксама патрапяць сімвалы самаабвешчаных квазідзяржаўных утварэнняў, тэрарыстычных, сепаратысцкіх арганізацый або груп.
Акрамя таго, такі законапраект, распрацаваны «з улікам лепшага сусветнага досведу», павінен вызначыць патрабаванні да выкарыстання ва Украіне дзяржаўных сімвалаў замежных дзяржаў, гаворыцца ва ўказе Пятра Парашэнкі.
Указ таксама прадугледжвае, што ўрад павінен падрыхтаваць і законапраект аб апісанні, парадку выкарыстання і абароне дзяржаўных сімвалаў Украіны.
Ва Украіне прыхільнікі прарасійскіх, сепаратысцкіх і іншых антыўкраінскіх сіл гадамі выходзяць на свае акцыі з сімволікай савецкага камунізму, СССР, Расіі, а ў апошні час і сімволікай сепаратысцкіх праектаў Расіі ва Украіне.
svaboda.org