Воспа малпаў усё бліжэй. Першы выпадак зафіксаваны ў Польшчы

У Польшчы зафіксавалі першы выпадак воспы малпаў. Паводле Міністэрства аховы здароўя Польшчы, хворы знаходзіцца на ізаляцыі ў бальніцы.

monkey_pox_g5a69d11b3_1280.jpg


У Польшчы пацвердзілі першы выпадак малпавай воспы, — пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, піша Польскае радыё.
"Я атрымаў інфармацыю аб тым, што ў Польшчы ўжо ёсць першы пацыент, першы пацверджаны выпадак малпавай воспы. Да гэтага ў нас было каля 10 падазрэнняў на воспу малпаў, узоры даследуюцца. 10 чэрвеня — гэта дзень, калі мы зафіксавалі першы выпадак".
Прадстаўнік ведамства Войцех Андрусевіч паведаміў аб тым, што хворы знаходзіцца ў ізаляцыі ў бальніцы. 


Воспа малпаў — рэдкае віруснае захворванне, якое перадаецца чалавеку ад жывёл. Звычайна сустракаецца ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы. Сімптомы захворвання: ліхаманка, галаўны боль і сып, які пачынаецца на твары і распаўсюджваецца на астатнюю частку цела. Нядаўна былі зафіксаваныя выпадкі заражэння вірусам воспы малпаў, сярод іншага, у Германіі, Швейцарыі, Іспаніі, Бельгіі, Італіі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Швецыі.