Другі Чэчка? Прарасійскі актывіст з Польшчы просіць у Беларусі палітычны прытулак
Прарасійскі актывіст з Польшчы Марцін Мікалаек папрасіў у Беларусі палітычны прытулак, фрагмент інтэрв'ю з ім апублікавалі прапагандысцкія тэлеграм-каналы, піша reform.by.
Прапагандысты сцвярджаюць, што мужчына размясціў у
сацыяльных сетках допіс у падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне і стаў праз
гэта фігурантам крымінальнай справы. Мікалаек на відэа на рускай мове з
акцэнтам распавядае пра «русафобію ў Польшчы», заяўляе, што ў яго
родным горадзе Свідніцы вісіць, як ён сам лічыць, «антырасійскі білборд» з
надпісам «Слава Украіне, Героям слава» і сцвярджае, што ў яго краіне
свабоды слова няма, а ў Беларусі — ёсць.
У 2020 годзе Мікалаек на выбарах прэзідэнта Польшчы ўпісаў у бюлетэнь кандыдата «Putin W.W.», таксама расійскія СМІ пісалі аб тым, што ён быў ініцыятарам ускладання кветак на могілках савецкім воінам у Свідніцы у 2019 годзе і аднаўлення могілак у 2022.
Ва Украіне Мікалаек лічыцца ў базе праекта «Міратворац» як «антыўкраінскі прапагандыст».