«Зялёны» ці ўльтраправы: Аўстрыя выбірае прэзідэнта
Аўстрыя можа стаць першай краінай Еўрапейскага саюза, прэзідэнт якой прытрымліваецца нацыяналістычных і ўльтраправых поглядаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Перашкодзіць
Норберту Хоферу (справа) стаць кіраўніком
дзяржавы можа толькі Аляксандр Ван дэр
Бэла (злева)
У нядзелю ў Аўстрыі пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у які выйшлі кандыдат ад крайне правай «Аўстрыйскай партыі свабоды» Норберт Хофер і незалежны кандыдат, былы лідар Партыі зялёных Аляксандр Ван дэр Бэла.
Па выніках першага тура, лідарам стаў Хофер — за яго аддалі галасы каля 36% выбаршчыкаў. Ван дэр Бэла атрымаў значна менш, каля 21% — як паказалі даследаванні, за яго пераважна галасавалі людзі з высокім узроўнем адукацыі і жыхары буйных гарадоў.
Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны кандыдаты ад галоўных аўстрыйскіх партый — Сацыял-дэмакратычнай і Народнай — не змаглі прайсці ў другі тур. Поўнае паражэнне сацыял-дэмакратаў стала прычынай датэрміновай адстаўкі канцлера Аўстрыі Вернера Файман.
Назіральнікі звязваюць рост папулярнасці аўстрыйскіх ультраправых з пагрозай міграцыйнага крызісу
Аўстрыя — парламенцкая рэспубліка, і функцыі прэзідэнта шмат у чым цырыманіяльныя, хоць фармальна менавіта яму належыць права прызначэння федэральнага ўрада і роспуску парламента.
Разам з тым, апытанні выбаршчыкаў сведчаць, што «Аўстрыйская партыя свабоды» можа атрымаць перамогу над сацыял-дэмакратамі і іх партнёрамі па цэнтрысцкай кааліцыі і на ўсеагульных выбарах, якія павінны адбыцца да 2018 года.
Як кажа карэспандэнт Бі-бі-сі ў Вене, высокі ўзровень падтрымкі, якой змаглі заручыцца ўльтраправыя ў Аўстрыі, звязаны з тым, што выбаршчыкі моцна расчараваліся ў палітыцы ўрада, а таксама асцерагаюцца міграцыйнага крызісу.
Як і іншыя еўрапейскія ультраправыя, «Аўстрыйская партыя свабоды» вядзе перадвыбарчую барацьбу пад лозунгамі забароны іміграцыі і выступае з патрабаваннямі стварэння новых працоўных месцаў.