ЗША. Хобіты былі яўрэямі

Так лічыць бостанскі праграміст Бары Галдштэйн (Barry Goldstein), які праз кампутар апрацаваў усе выразы і словы, звязаныя з мовай хобітаў у казачным эпасе «Уладар пярсцёнкаў».



15ca4c8704bb633be76226e0e0b808a8.jpg

Вынік даследавання праграміста — Толкіен (аўтар «Уладара пярсцёнкаў») падчас стварэння мовы хобітаў выкарыстоўваў нормы мовы ідыш.

Увогуле, для таго, каб давесці свой тэзіс, Галдштэйну давялося апрацаваць каля 92 тысяч слоў з трылогіі Толкіена. Тое, што Толкіен ведаў пра ідыш, цалкам зразумела з улікам таго, што да вайны гэта мова была вельмі пашыраная ў Еўропе. На ёй размаўлялі каля 10 мільёнаў чалавек. Цяпер колькасць носьбітаў ідыш ва ўсім свеце скарацілася да мільёна.

Увогуле, гэта толькі пачатак даследаванняў Галдштэйна. Цяпер ён абяцае знайсці элементы ідыш у выказваннях іншага вядомага казачнага героя — Віні-Пыха.

Паводле брытанскай прэсы