ЗША. Раздрукуй і страляй!

Федэральны суд амерыканскага штата Вашынгтон вынес пастанову пра часовае блакаванне публікацыі інструкцый пра тое, як з дапамогай 3D-друкаркі зрабіць зброю.

Libеrаtоr лічыцца першым экземплярам агнястрэлу, створанага на трохмернай друкарцы. Фота з сайта make-3d.ru

Libеrаtоr лічыцца першым экземплярам агнястрэлу, створанага на трохмернай друкарцы. Фота з сайта make-3d.ru

Адразу пасля гэтага Facebook забараніў карыстальнікам падобныя публікацыі. Відавочна, што гэтыя захады павінны спыніць моду на хатнюю вытворчасць зброі.

Аднак СМІ сцвярджаюць, што рашэнне пра блакаванне запозненае. Распаўсюджванне моды на зброю, створаную з дапамогай 3D-друкаркі, так проста не спыніць. Гэта азначае, што ніводны ўрад у свеце неўзабаве не зможа больш кантраляваць распаўсюд зброі.

Выклікае занепакоенасць таксама і факт, што металічныя дэтэктары не могуць вызначаць наяўнасць пластыкавай зброі. Гэта азначае непазбежны рост патэнцыйнай пагрозы тэрарызму.

Фота з сайта make-3d.ru

Фота з сайта make-3d.ru

Але ёсць і тыя, хто лічыць, што пры цяперашніх цэнах друк зброі на 3D-прынтары — занадта дарагая цацка. «Наўрад ці хтосьці захоча выдаткаваць прыкладна тысячу долараў, каб атрымаць прыбор, які здольны стрэліць усяго адзін раз», — піша выданне Slate.com.

Аўтар артыкула таксама лічыць, што апошнія забароны — гэта пазітыўны знак. Грамадства, маўляў, ўсведамляе праблему і спрабуе знайсці тэхналагічны і прававы адказы.

Паводле амерыканскай прэсы