Праваслаўнага святара, што быў супраць вайна і дапамагаў затрыманым у 2020 годзе, пазбавілі пасады

Іерэя Андрэя Наздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы (прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага), вызвалілі з пасады.

nazdryn.jpg

Указ пра гэта іерэй Андрэй Наздрын атрымаў 18 траўня 2022 года. Разам з пасадай настаяцеля Наздрын таксама страціў пасаду кіраўніка місіянерскага аддзела і адказнага па пытаннях фізічнай культуры і спорту Гродзенскай епархіі.

nazdryn_zvalnene.jpg

Раней са святаром «прафілактычную гутарку» праводзіла міліцыя

На пачатку мая з Наздрыным правялі прафілактычкую гутарку. Праверку праводзілі па заяве праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Парушэнняў з боку Наздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.

Хто такі Андрэй Наздрын

Андрэй Наздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. Скончыў Варшаўскую праваслаўную семінарыю і Варшаўскую багаслоўскую акадэмію. У 2011−2016 гадах працаваў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне.

У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Быў адным з гродзенскіх святароў, хто дапамагаў затрыманым падчас мірных пратэстаў у жніўні 2020 года: прывозіў у турму ваду і сродкі гігіены. Выступаў супраць вайны ва Украіне.


Наздрын — не першы святар, які патрапіў пад рэпрэсіі

У ліпені 2021 года стала вядома, што святара Герогія Роя знялі з пасады настаяцеля Пакроўскага сабора. Тады ж Мікалая Гайдука знялі з пасады настаяцеля Нікольскага храма на Архіерэйскім падвор’і, а Анатолія Ненартовіча — з пасады сакратара Гродзенскай епархіі.


Рэпрэсіі супраць святароў Гродзенскай епархіі пачаліся пасля таго, як епіскапа Арцемія адправілі на пенсію нібыта па стане здароўя паводле хадайніцтва Сінода Беларускага экзархата. У жніўні 2020 года Арцемій выказаўся супраць дзеянняў сілавікоў. На яго месца прызначылі новага епіскапа — Антонія.

Паводле budzma.org