Адам Міхнік: 2020 год – самая вялікая перамога Беларусі над уласнай гісторыяй
Многія параўноўваюць рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі з ваенным становішчам у Польшчы ў 1981—1983 гадах. Легендарны польскі дысідэнт і журналіст Адам Міхнік так не лічыць. Чым адрозніваецца Беларусь, якая роля Расіі ў беларускім крызісе, ці можа сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі прывесці да ўзброенага канфлікту і калі Беларусь стане свабоднай? Пра гэта, а яшчэ пра польскую палітыку, самацэнзуру і савецкую журналістыку спецыяльна для Reform.by з галоўным рэдактарам «Gazeta Wyborcza» пагаварыў Аляксандр Атрошчанкаў.