«Беллегпрам» плануе ў траўні экспартаваць ахоўныя маскі ў Расію і Германію
«Беллегпрам» паведаміў, што бліжэйшым часам плануе экспартаваць ахоўныя маскі ў Расію і Германію. Пастаўкі арганізуюць адразу пасля адмены забароны экспарту ахоўных масак.

Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» плануюць у бліжэйшы час экспартаваць першыя партыі ахоўных масак. Адпаведныя дамоўленасці з партнёрамі ў Расіі і Германіі ўжо дасягнутыя, заключаны кантракты з Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем і «Цэнтрам моды», паведамляецца на сайце канцэрна.
Пастаўкі будуць арганізаваны пасля адмены забароны экспарту ахоўных вырабаў.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час першая партыя масак будзе пастаўлена ў Расію. У Германію плануецца экспартаваць 1 мільён ахоўных вырабаў.
Паводле www.zviazda.by