Бангладэш. Рэкорд парушэння каранціну

Парушэнні рэжыму каранціну фіксуюцца практычна ў кожнай краіне, дзе ўведзеныя адпаведныя абмежаванні. Аднак абсалютны рэкорд парушэння санітарных правілаў належыць жыхарам Бангладэш.

Фота з сайта www.mbs.news

Фота з сайта www.mbs.news


На мінулым тыдні сто тысяч чалавек свядома парушылі каранцін, каб прыняць удзел у пахаванні 59-гадовага Майлана Ансары. Ён быў лідарам партыі мясцовых ісламскіх фундаменталістаў і абяцаў у выпадку перамогі ўвесці ў краіне законы шарыяту. Перспектыўны план сарваўся праз эпідэмію, ахвярай якой стаў у тым ліку і Ансары.

І, хутчэй за ўсё, гэта не фінал. Удзельнікі пахавання парушалі правіла, якое патрабуе ўтрымліваць дыстанцыю ў 6 футаў (прыкладна 3 метры), — прызнаўся кіраўнік мясцовага МУС. Ён таксама папрасіў прабачэння ў нацыі за тое, што рэсурсаў яго ведамства недастаткова, каб затрымаць сто тысяч чалавек.

Паводле амерыканскай прэсы