«Самаізаляцыя OFF»: пакажы ўсім, як ты бачыш жыццё падчас самаізаляцыі!
Арт-прастора Moving Art Factory (вул. Куйбышава, 22. 6 паверх) запускае праект «Самаізаляцыя OFF».
Мастацтва заклікана выклікаць эмоцыі, мастацтва абавязана прымушаць дыхаць. Пакліканне мастака — адлюстроўваць сваё бачанне свету ў мастацтве. Калі ты — мастак, ілюстратар, скульптар, відэаграф і наогул творчая асоба, то ў нас для цябе ёсць выдатная магчымасць: пакажы ўсім, як ты бачыш жыццё падчас самаізаляцыі.
Каронавірус выклікаў не толькі крызіс сусветнай эканомікі, але і крызіс у мастацтве. Адменены ўсе канцэрты, спектаклі, кінафэсты, выставы — усё тое, што дае кісларод людзям, якія ствараюць творы мастацтва. Каб неяк дапамагчы такім людзям, MAF запускае дадзены праект, у канцы якога ўсе працы будуць паказаныя на вялікім івэнце.
Шматфункцыянальная арт-прастора «Moving Art Factory» адкрые свае дзверы для ўсіх знатакоў сучаснага мастацтва і збярэ пад адным дахам самых яркіх прадстаўнікоў творчага кам'юніці.
На выставе плануецца прадставіць працы больш за 40 экспанентаў. Сама выстава зойме ўсе 1600 кв.м. прасторы. Будуць задзейнічаны адначасова 4 залы, дзе людзі змогуць паглядзець кіно, спектаклі, купіць работы мастакоў, паслухаць выступ лакальных музыкаў, лекцыі, прыняць удзел у творчых і танцавальных майстар-класах, пазнаёміцца з мастакамі асабіста.
Выстава «Самаізаляцыя ОFF» плануе быць самая вялікай творчай падзеяй і першым масавым мерапрыемствам на абноўленай пляцоўцы «Moving Art Factory» ў 2020 годзе. Час працы выставы, як і іншых наступных, будзе выключна начны з пятніцы на суботу.
Да свайго адкрыцця MAF рыхтуе насычаную праграму ў рамках начнога арт-уікэнда «Самаізаляцыя ОFF»:
• Карцінная і фотагалерэя сучасных беларускіх мастакоў• Арт-інсталяцыі• Кінапаказы відэа-экспазіцый• Арт-маркет• Танцавальныя і творчыя майстар-класы ад удзельнікаў выставы• Перфомансы• Вінная дэгустацыя і прыемная музыка ў новым rooftop sunset бары «EL Сubano» (лепшыя захады сонца ў Мінске тут);
Умовы праекта «Самаізаляцыя OFF»
1. Падаць заяўку па спасылцы https://clck.ru/MzuAD
2. Час падрыхтоўкі — 1,5 месяца (дэдлайн 2020/05/20)3. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца да 5 работ4. Усе ўдзельнікі здымаюць працэс стварэння карціны і дзеляцца сваімі адчуваннямі з хэштэгам #самоизоляцияoff (праз гісторыі ў інстаграм)5. Нельга выкладваць вынік, толькі працэс. Усе жадаючыя змогуць убачыць працы толькі на выставе.6. Адабраныя работы выстаўляюцца на продаж.
Хто можа ўдзельнічаць у праекце
• Мастакі• Фатографы• Скульптары• Рэжысёры• Відэаграфы• Каліграфісты• Графіцісты• Танцоры• Дызайнеры• Музыкі• Кінематаграфісты
Няма майстэрні або залы? Пры неабходнасці арт-прастора «МАФ» (вул. Куйбышава, 22. 6 паверх) падае месца для рэпетыцый, здымак, стварэння работ усім зарэгістраваным удзельнікам бясплатна.
Прыняць удзел у выставе maf.place2@gmail.com.Стаць партнёрам maf.place@mail.ruПадрабязнасці праграмы для гасцей глядзіце ў нашым інстаграме @maf.minskТэлефоны для сувязі: +375 29 5489569.Сачыце за навінамі па хэштэгу #самоизоляцияoff і будзьце з намі! Да сустрэчы!