Дарожны збор будуць спаганяць па-новаму

Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе праект указа датычна дарожнага збору, распавёў кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч.

106_nalog.jpg

«Мы працуем над падрыхтоўкай праекта ўказа, які некалькі змяняе сістэму збірання платы за дарожную інфраструктуру, устанаўлівае больш справядлівы механізм яе выплаты для тых людзей, якія непастаянна выкарыстоўваюць транспарт, — расказаў, як падае БЕЛТА, міністр. — Але ў цэлым гаворка вядзецца аб захаванні існага парадку выплаты дарожнага збору з пашырэннем льгот для асобных катэгорый, зменай перыядычнасці выплаты, зніжкамі для тых, хто гатовы аплачваць на больш доўгі тэрмін».
Міністр удакладніў, што, на думку Мінфіна, дарожны збор будзе адвязаны ад праходжання тэхагляду: «Будзе іншая сістэма кантролю. Разглядаюцца варыянты, калі будзе тэхнічная гатоўнасць да ўвядзення новай сістэмы. Акрамя таго, будуць устаноўлены больш справядлівыя і прымальныя для насельніцтва механізмы выплаты».