Колькі каштуе беларускі ўрад? Сайт koshturada падкажа
Яго стварыла Школа маладых мэнэджараў публічнай адміністрацыі SYMPA.
«Кошт урада» — інтэрактыўны партал, на якім сканцэнтравана інфармацыя аб даходах і выдатках беларускага сактара
дзяржкіравання.
«Беларуская статыстыка заблытаная і схаваная ў нетрах дзяржаўных сайтаў. На сайце «Кошт урада» мы паспрабавалі прадставіць гэтую інфармацыю ў зразумелым выглядзе з
дапамогай інфаграфікі і табліц», — кажа кіраўнік праекта Уладзімір Кавалкін.
А з дапамогай лічыльніка «За што мы плацім?» таксама можна даведацца, колькі насамрэч атрымлівае дзяржава. Так аказваецца, што гіпатэтычны беларус, які не п'е і не
курыць і «на рукі» атрымлівае 500 даляраў штомесяц, з якіх выдаткоўвае 400 (у тым ліку, напрыклад, 25 даляраў за камунальныя паслугі), у выглядзе тых ці іншых выплатаў аддае за
дзяржпаслугі 361 даляр.
«У нашай маладой сацыяльна-арыентаванай дзяржаве дзяржава атрымлівае амаль 50% даходаў чалавека. Гэта лічба складаецца, у прыватнасці, з пенсійных адлічэнняў і аплаты паслуг ЖКГ, бо, у
адрозненне ад многіх каіталістычных краін, беларусы не могуць самастойна выбіраць аператара паслуг ЖКГ ці пенсійны фонд — яны прадастаўляюцца дзяржавай», — кажа
Кавалкін.
«Беларуская статыстыка — складаная і пакутуе ад звышагрэгацыі інфармацыі. Пры гэтым статыстычныя дадзеныя збіраюцца ў адэкватным, таблічным выглядзе, а спажыўцам дастаўляюцца
незразумела ў якім выглядзе.
Кавалкін паведаміў, што падобныя сайты працуюць ва многіх еўрапейскіх краінах. У Грузіі, напрыклад, грошы на такі праект выдаткавала дзяржава. Цяпер і беларусы змогуць убачыць, у колькі ім
абыходзіцца ўрад і нават раздрукаваць квіток з канкрэтнымі лічбамі.
nn.by