Міністэрства гандлю зачыніла тры супермаркеты «Гіпа»
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.
«Рашэннем першага намесніка міністра гандлю Артура Карповіча ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 г. № 567 за парушэнні заканадаўства аб гандлі
прыпынена праца трох супермаркетаў «Гіпа» замежнага унітарнага прадпрыемства «БелВіллесдэн», у тым ліку у Мінску на вул. Жукоўскага і вул. Чарвякова, а таксама ў
в. Баравая Мінскага раёна», — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго Міністэрствам гандлю 13—14 снежня праверана 7 крам «Гіпа». Пры гэтым парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх гандлёвых аб'ектах. Выяўлены факты рэалізацыі тавараў
са скончаным тэрмінам прыдатнасці (каўбасныя вырабы, рыба, піва, мыйныя сродкі і інш.), рэкламы алкаголю, невыканання асартыментных пералікаў, няправільнага афармлення зніжак і г.д.
Раней паведамлялася пра тое, што Мінгандлю за парушэнні закрытыя сем крамаў «Электрасіла» і «5 элемент».
nn.by