Міністр транспарту — пра новы механізм выплаты дарожнага збору

Аляксей Аўраменка распавёў пра новы "справядлівы механізм" выплаты дарожнага збору ў Беларусі. Калі кіроўца ездзіў на машыне ў перыяд, за які не заплаціў, гэта будзе зафіксавана, паведамляе «Еўрарадыё».

dsc_8054.jpg


Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў пра "справядлівы механізм" выплаты дарожнага збору ў Беларусі. Паводле яго слоў, ужо падрыхтаваны дакумент, які зменіць сітуацыю. Як вядома, прычынай пошуку новых падыходаў да спагнання дзяржпошліны за допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху стала ігнараванне значнай колькасцю кіроўцаў (па некаторых ацэнках — каля 50%!) праходжання тэхагляду, бо для гэтага трэба было заплаціць дарожны збор.
радугледжана магчымасць плаціць сумы за месяц, за тры месяцы, — кажа міністр. — Гэта больш камфортныя ўмовы, безумоўна. Адвязка ад тэхагляду дапаможа павысіць бяспеку дарожнага руху".
Аляксей Аўраменка падкрэслівае, што кожны кіроўца зможа аплаціць дарожны збор праз АРІП. Будзе магчымасць зрабіць аплату канкрэтнага месяца, у які беларус будзе карыстацца аўтамабілем. "Калі ён не ездзіць, то аплачваць не трэба", — кажа міністр транспарту і камунікацый.
Мяркуецца, што кантроль аплаты будзе здзяйсняцца праз відэафіксацыю: шляхам параўнання баз даных. Калі кіроўца ездзіў на машыне ў перыяд, за які не заплаціў, гэта зафіксуюць.