На чым ашчаджаюць беларусы (інфаграфіка)
Каманда Picodi.com правяла апытанне сярод беларусаў і даведалася, як яны ставяцца да распродажаў і зніжак, выявіла самыя папулярныя спосабы эканоміі і высветліла стаўленне беларусаў да рэкламы.
Часцей за ўсё па акцыі людзі купляюць прадукты, адзенне і абутак, касметыку і парфуму. 75% апытаных прызналіся, што на працягу апошняга года яны часцей, чым раней, куплялі тавары на распродажы.Даследаванне заснаванае на інтэрнэт-апытанні, праведзеным у ліпені 2021 года.
Ёсць шмат спосабаў, каб зэканоміць грошы, таму ў беларускіх пакупнікоў запыталіся, як яны знаходзяць тавары са зніжкамі і даведваюцца пра акцыі і распродажы. Купонныя сэрвісы — самы папулярны метад эканоміі, да якога звяртаюцца беларусы.
Апытанне паказвае, што 12% думаюць, што рэкламы зусім няшмат, а большая частка анкетаваных (56%) лічыць колькасць рэкламы прымальнай. Пры гэтым 32% кажуць, што занадта шмат рэкламы.