Працаваць з крыптавалютамі змогуць толькі рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій

Аперацыі з токенамі (крыптавалютой) можна будзе ажыццяўляць у Беларусі, пачынаючы ад 28 сакавіка. Такая інфармацыя змешчана на сайце Парку высокіх тэхналогій, піша Радыё Свабода.

mining-cryptocurrency.ru

mining-cryptocurrency.ru

Адміністрацыя ПВТ звяртае ўвагу, што ў гэты ж дзень набывае сілу прэзідэнцкі дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».
Такім чынам, дзейнасць з токенамі, пералічаная ў пункце 3 палажэння аб ПВТ (аператар крыптаплатформы, аператар абменнага пункту крыптавалюты ды іншая дзейнасць з укараненнем лічбавых знакаў) да ўказанага тэрміну не можа ажыццяўляцца як юрыдычнымі, так і фізычнымі асобамі.
У тым ліку гэта тычыцца дзейнасці, у якой маюцца прыкметы прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, інвестыцыйнага фонду, а таксама ажыццяўлення аперацый на стварэнне і размяшчэнне ўласных лічбавых знакаў.
Пасля 28 сакавіка такімі відамі дзейнасці змогуць займацца толькі тыя суб’екты гаспадарання, якія стануць рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій, што, у прыватнасці, прадугледжана дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.