Шаркаўшчына, Браслаў, Мсціслаў, Ушачы — толькі ў гэтых раёнах зарабляюць менш за $400
Амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі сярэдні заробак у маі 2014 года перайшоў за сімвалічную мяжу ў 4 мільёны рублёў.
Паводле дадзеных Белстата, менш зараблялі толькі ў трох раёнах Віцебшчыны і адным у Магілёўшчыне.
Абсалютны аўтсайдар — Шаркаўшчынскі раён (3 854 100 рублёў). Следам ідуць Браслаўшчына (3 894 100) і Мсціўлаўскі раён (3 909 500 рублёў).
Ушаччына стаяла на сімвалічнай мяжы — 3 996 800 рублёў.