У «Альфа-Банка» зноў паўсталі праблемы з картамі Mastercard
«Альфа-Банк» паведаміў, што кліенты сутыкаюцца з перабоямі ў працы картак Mastercard за мяжой. Таксама цяжкасці ўзнікаюць пры спробе зрабіць міжнародны перавод праз «пластык» або аплаціць тавар ці паслугі ў замежных сэрвісах.
Пры гэтым ёсць некаторыя праблемы і пры аплаце на тэрыторыі Беларусі. У банку заяўляюць, што спецыялісты займаюцца рашэннем гэтай праблемы.
«Ужо тры дні жудасныя перабоі за мяжой з картамі "Альфа-Банка". Тое працуюць на працягу гадзіны, потым паўдня нідзе не працуе, — распавяла чытачка найбуйнейшага ў Беларусі партала, прызнанага «экстрэмісцкім», якая зараз жыве ў Латвіі. — Сёння ў паліклініцы не магла заплаціць за паслугі. Банк жудасна падставіў. У сяброў таксама не працуюць карты банка за мяжой».
У кліентаў «Альфа-Банка» ўзнікаюць таксама цяжкасці з аплатай картамі Mastercard у сэрвісах Яндэкса ў Беларусі.
«Праблема часовая, мы ўжо вырашаем гэтае пытанне з аплатнай сістэмай і будзем аператыўна апавяшчаць вас аб статусе. Калі вас закранула дадзеная сітуацыя — выкарыстоўвайце карты Visa, з імі ўсё ў парадку — удакладняе банк. — Сітуацыя не датычыць аплат і пераводаў унутры Беларусі: карты працуюць, як звычайна».
Нагадаем, раней карты Visa і Mastercard «Альфа-Банка» з 5 траўня перасталі працаваць за мяжой (у некаторых кліентаў «пластык» не функцыянаваў ужо напярэдадні, 4 траўня). Аднавіць працу Mastercard за мяжой атрымалася 17 траўня, а Visa — 27 траўня.