У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс «Google Фінансы». Назаўсёды?

Сэрвіс «Google Фінансы», які дазваляў адсочваць сусветную фінансавую інфармацыю, стаў недасяжны ў Беларусі. Пры спробе адкрыць яго старонку ў карыстальнікаў унутры краіны адлюстроўваецца памылка 403.


У паведамленні пра памылку гаворыцца: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасць новых абнаўленняў».

У «Google Фінансах» публікуюцца фінансавыя навіны з усяго свету, там можна адсочваць курсы валют, цэны акцый, справаздачнасць кампаній, тэндэнцыі рынку, карыстацца інструментамі для персаналізацыі фінансавага маніторынгу.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: